Міністр замежных спраў Польшчы паведаміў, што краіна можа цалкам зачыніць мяжу з Беларуссю. Гаворка і пра пасажырскі транспарт, і пра грузавы. Мінск пачаў казаць, што гатовы да перамоваў аб сітуацыі на памежжы.
Ці Беларусь баіцца поўнага закрыцця межаў?
-Поўнае закрыццё для рэжыма ў плане эканомікі – гэта невялікая праблема. За транзіт Беларусь зарабляе ад 500 мільёнаў да мільярда ў год. Расія магла б гэта кампенсаваць, бо міграцыйны крызіс гэта яе працяг дэстабілізацыі рэгіёну. Але ў міжнародным сэнсе адносін з Індыяй і Кітаем гэта была б сур’ёзная праблема. У транзіце праз Беларусь у пэўным сэнсе ўдзельнічае таксама Іран, які з Індыяй будуе так званы Паўднёвы шлях – праз Арменію, Азербайджан, Расію і Беларусь у Еўропу. Гэты праект перад усім выкарыстоўвае Індыя, але ён важны і для Ірана. У кантэксце партнёрства з гэтымі краінамі закрыццё транзіту абнуляла каштоўнасць і важнасць кантактаў з беларускім рэжымам для такіх краін, як Іран і Кітай. Гэта быў бы палітычны ўдар, бо Лукашэнка страціць магчымасць ездзіць і паказваць важнасць Беларусі.
Іншая небяспека – гэта татальная ізаляцыя Беларусі. Гэта гуманітарная катастрофа для беларусаў. І трэцяе – закрыццё межаў робіць Беларусь абсалютнай перыферыі Расіі, - гаворыць палітолаг Павал Усаў.
Поўная размова - у далучаным гукавым файле.