Беларуская Служба

Павал Усаў: Апазіцыйныя структуры стварылі павярхоўнае разуменне таго, што адбываецца ў Беларусі

04.09.2024 14:11
За апошнія 5 год значна скараціліся кантакты беларусаў з Захадам. 
Аўдыё
  • Павал Усаў: Апазіцыйныя структуры стварылі павярхоўнае разуменне таго, што адбываецца ў Беларусі
Павал Усаў.

Беларусы не асацыююць сябе з людзьмі заходняй культуры, але і не лічаць, што заходняя культура негатыўна ўплывае на грамадства. Беларусы па сутнасці падзеленыя на тры групы, і гэта не змяняецца ўжо некалькі год. Дзве адносна вялікія: нейтральныя і прарасійская, і трэцяя меншая – празаходняя.

Гэта некаторыя вынікі апытання, праведзенага ініцыятывай Chatam House.

Палітолаг Павал Усаў нагадвае, што апытанні, якія цяпер праводзяцца ў Беларусі, не адлюстроўваюць поўную карціну. Усё ж калі прааналізаваць апублікаваныя вынікі, то відаць, што кардынальнай змены поглядаў і бачання свету ў беларусаў не адбылося.

- Яшчэ да 20-га года каля 40% беларусаў у розным сэнсе пазітыўна ставіліся да Захаду і хацелі, каб Беларусь інтэгравалася з ЕС. Была вялікая частка людзей, якая імкнулася да інтэграцыі з Расіяй. Гэтае апытанне паказвае, што апазіцыйныя структуры стварылі пэўную ідэальную карціну свету, павярхоўнае разуменне таго, што адбываецца ў Беларусі. Былі ўпэўненыя ў тым, што ў Беларусі большасць людзей за тое, каб нешта змянілася, а большасць выступае за новыя апазіцыйныя структуры. Гэтую карціну прадавалі на Захад, павышаючы чаканні заходнікаў, якія чакалі, што вось-вось рэжым Лукашэнкі абрынецца. Сітуацыя аказалася значна цяжэйшая ў сэнсе структуры і працэсу. Але, на жаль, беларускай грамадства ў пэўнай ступені кансерватыўнае. Прычына не ў нежаданні перамен, а ў эканамічнай і інфармацыйнай ізаляцыі.

Апытанне паказала, што толькі 7% грамадзян маюць шэнгенскія візы, толькі 22% беларусаў апошнімі гадамі былі за мяжой. 68% апытаных лічаць, што санкцыі ў дачыненні да беларусаў несправядлівыя, шкодныя і спрыяюць ізаляцыі.

Поўны каментар - у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка