Беларуская Служба

Павал Усаў: Магчыма, Лукашэнка не хоча выпусціць Пачобута, каб не паказацца слабым

27.11.2024 14:46
Журналіст, актывіст Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачобут знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу калоніі № 1 Наваполацка.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Магчыма, Лукашэнка не хоча выпусціць Пачобута, каб не паказацца слабым
Павал Усаў.

Журналіст, актывіст Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачобут знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу калоніі № 1 Наваполацка, паведамляе тэлеграм-канал «Права маюць». Адзначаецца, што палітвязню даходзяць лісты ад блізкіх, часам да яго дапускаюць адваката.

Згодна з заканадаўствам, у ПКТ за адзін раз змяшчаюць максімум на паўгода. Колькі Пачобут прабыў у такім рэжыме зместу, не ўдакладняецца.

Пару месяцаў таму адбылася сустрэча Анджэй Пачобута з Анджалікай Борыс, былі спадзяванні, што журналіст выйдзе на волю. Гэтага не адбылося. Прайшло шмат часу, чаму сітуацыя надалей не мяняецца?

- Пачнём з таго, што мы насамрэч не ведам, якая пазіцыя ў працэсе перамоваў паміж польскім і лукашэнкаўскім бокам. Ёсць толькі спекуляцыі, чаму беларускі бок адмаўляецца выпусціць Пачобута. Адна з версій, Анджэй Пачобут не хоча падпісваць прашэнне аб памілаванні. Што для яго гэта прынцыповая пазіцыя.

Чаму ўлады не хочуць яго вызваліць, прынамсі перавесці на хатні рэжым, упарта не хочуць змякчыць палажэнне? Магчыма таму, што такі крок на Захадзе ці ў апазіцыйных колах будуць разглядаць як слабасць. Аднак зазначу яшчэ раз, мы можам толькі спекуляваць, бо мы не валодаем інфармацыяй пра ўнутраныя працэсы, хто бярэ ў ім удзел, - гаворыць палітолаг Павал Усаў.

У далучаным гукавым файле Павал Усаў адказвае на пытанне аб сітуацыя беларускіх добраахвотнікаў на фоне кейса Васіля Верамейчыка.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка