Беларуская Служба

Палякі асцерагаюцца расійскага ўплыву на выбарчую кампанію

17.01.2025 13:43
У інфармацыйных плынях падчас выбарчай кампаніі трэба звяртаць увагу на магчымыя пагрозы ,— лічыць былы кіраўнік Службы вайсковай контрразведкі Польшчы генерал Пётр Пытэль.
Аўдыё
  • Палякі асцерагаюцца расійскага ўплыву на выбарчую кампанію
18      ,    .
18 траўня палякі пойдуць на выбарчыя ўчасткі, каб абраць главу дзяржавы.Shutterstock

У Польшчы афіцыйна распачалася прэзідэнцкая гонка. 18 траўня палякі пойдуць на выбарчыя ўчасткі, каб абраць главу дзяржавы. Аналізуючы электаральныя цыклы ў іншых краінах рэгіёну, эксперты, а таксама палітыкі ўказваюць на вялікую імавернасць умяшання Расіі ў польскія выбары. 

У інфармацыйных плынях падчас выбарчай кампаніі трэба звяртаць увагу на магчымыя пагрозы ,— лічыць былы кіраўнік Службы вайсковай контрразведкі Польшчы генерал Пётр Пытэль. Былы вайсковы звяртае ўвагу на гэта ў кантэксце патэнцыйнай расійскай дэзінфармацыі. Палітычныя дыскусія можа быць жорсткай, але яна павінна заставацца ў рамках закону,— перакананы генерал: 

— Вельмі важна, каб рэалізоўваючы свае палітычныя мэты, дзейнічаць у рамках заканадаўства, яно прадугледжвае адказы на розныя выклікі. Барацьба можа быць зацятая, але яна павінна адбывацца ў рамках заканадаўства. Гэта тычыцца як палітыкаў так і няўрадавых арганізацый.

Некалькі гадоў таму генерал Пётр Пытэль у інтэрв'ю выданню Gazeta Wyborcza казаў, што Расія ўжо тут, потым у Польшчы многіх гэтыя словы абрынулі, на вайсковага наляцела хваля крытыкі.

Некалькі дзён таму Камісія па расследаванні расійскага і беларускага ўплыву апублікавала справаздачу аб дэзінфармацыі, якая прыводзіць да вельмі песімістычнай высновы, а менавіта, што акцыі, якія суправаджалі выбары ў Грузіі, Малдове і Румыніі, можна разглядаць як выпрабавальны палігон перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Польшчы.

На сістэмную і маштабную аперацыю патэнцыйнага праціўніка польская дзяржава адказвае хаатычна і неарганізавана — перакананыя аўтары рапарту —  таму Польшча не гатовыя даць адпор расійскай дэзінфармацыі і дыверсійным дзеянням. Генерал Пётр Пытель адказвае, ці сапраўды ўсё так  дрэнна? 

— Ці сапраўды ўсё так кепска, мы даведаемся ў канцы студзеня, калі віцэ-прэм'ер Гаўкоўскі, я спадзяюся, падзеліцца нейкай інфармацыяй, бо ён яе агучыў, адносна агульнай архітэктуры, абароны ад гэтых пагрозаў з боку Расіі. Я не ведаю, наколькі можна праводзіць параўнанні з Румыніяй ці Грузіяй, таму што  ўнутры  гэтых краін РФ мае большыя магчымасці ўплыву. Напрыклад праз сацыяльныя сеткі ў Румыніі кандыдат на пасаду прэзідэнта быў створаны за два месяцы з нуля. 

Вяртаючыся да Польшчы, хачу падкрэсліць два   важныя фактары, які будуць мадэляваць рускі ўплыў ў Польшчы — інфармацыйны аспект, а таксама  але дзейнасць расійскіх спецслужбаў з мэтай дэстабілізацыі сітуацыі ў Польшчы ў бліжэйшы час. 

Расія будзе намагацца паслабіць польскую падтрымку Украіны, але не толькі,  — працягвае генерал Пётр Пытэль:

— Гаворка ідзе пра дапамогу Украіне, і пра будучыя выбары ў Польшчы. Мэтаў Расіі, якой яна хоча дасягнуць, насамрэч дзве рэчы: падрыў пазыцы Польшчы ў вачах Захаду, у вачах еўрапейскіх партнёраў, на самай справе не столькі Польшчы, колькі польскага ўраду. Будуць намагацца паказаць яго, як слабы,  як з цяжкасцю гарантуе бяспеку сваіх грамадзян, проста не можа справіцца з выклікамі на сваёй уласнай тэрыторыі. Аднак не чакаю ніякіх  катастрафічных сцэнарыяў і вялікіх дыверсій. Нават калі агрэсіўныя дзеянні робяцца пад нейкі прыкрыццё і так усе ведаюць, хто тут, у Еўропе, зараз абрывае кабелі, здзяйсняе атакі на інфраструктуру. Гэты тычыцца нават не толькі на Еўропу, але памятаецца кібератаку на японскія чыгункі ў мінулым годзе, 

Дзейнасць у сацыяльных сетках, заявы палітыкаў,  заявы людзей, якія рэалізуюць гэты расійскі парадак дня, усё гэта спалучаецца  з канцэпцыяй расійскага ўплыву. Падзеі, якія адбываюцца ў фізічнай прасторы, я кажу нават не пра самі кібератакі, а пра падпалы, рознага кшталту, стварэнне сацыяльнай напружанасці і ўсё іншае, што выклікае страх за ўласную бяспеку палякаў. 

Я думаю, што мы можам чакаць некалькі падобных сітуацый, якія будуць створаныя і па максімуму выкарыстаныя Расіяй дзеля падрыву даверу да ўладаў Польшчы, як да гаранта бяспекі грамадзян.

pr3/эж