Беларуская Служба

Прэзідэнцтва Трампа, нягледзячы на першыя рашэнні, гэта надалей пытальныя знакі

21.01.2025 12:40
Не толькі Амерыка, але і цэлы свет глядзіць на тое, што адбываецца ў Белым доме, паколькі гэта будзе мець уплыў на сітуацыю ў цэлым свеце.
Аўдыё
  • Нягледзячы на першыя рашэнні, прэзідэнцтва Трампа - гэта надалей пытальныя знакі
Дональд ТрампPAP/EPA/JIM LO SCALZO / POOL

У першы дзень сваёй прэзідэнцтва Дональд Трамп падпісаў восем распараджэнняў і дырэктыў, у тым ліку аб адмене 78 дзеянняў свайго папярэдніка па пытаннях іміграцыі і выхадзе ЗША з Парыжскага кліматычнага пагаднення і Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Не толькі Амерыка, але і цэлы свет глядзіць на тое, што адбываецца ў Белым доме, паколькі гэта будзе мець уплыў на сітуацыю ў цэлым свеце. 

Трамп выканаўчым указам адмяніў закон, паводле якога грамадзянства набывалася ў выніку нараджэння ў ЗША. Наркотыкавыя гангі прыраўняныя да тэрарыстычных арганізацый. Трамп таксама абвясціў надзвычайнае становішча ў энергетыцы і падпісаў шэраг указаў аб адмене правіл па здабычы нафты.

Сярод іншых рашэнняў, ёсць адмена выключэння Кубы са спісу дзяржаў, якія падтрымліваюць тэрарызм, адмена санкцый супраць радыкальных яўрэйскіх пасяленцаў, уведзеных папярэднім прэзідэнтам. Прэзідэнт ЗША памілаваў амаль 1500 чалавек, асуджаных за ўдзел у штурме Капітолія, і скараціў тэрміны пакарання шасці іншым. Ён назваў іх «закладнікамі», чые жыцці былі знішчаныя.

«Сёння пачынаецца залаты век Амерыкі, з сённяшняга дня нас зноў будзе паважаць увесь свет і мы больш не дазволім сябе эксплуатаваць; У нас быў урад, які даваў неабмежаваныя сродкі іншым краінам і адмаўляўся абараняць уласны народ. Гэта скончыцца ў пачатку майго прэзідэнцтва», - вось некаторыя тэзісы новага амерыканскага прэзідэнта, якога ўчора слухаў увесь свет. Ужо вядома, што Дональд Трамп прыпыніў на 90 дзён усе праграмы замежнай дапамогі ЗША, каб ацаніць іх адпаведнасць яго знешняй палітыцы.

Дональд Трамп абяцаў зрабіць Амерыку «зноў вялікай», гаворачы, што дзеля гэтага Бог яго выратаваў падчас апошняга нападу.

«Я ўвяду надзвычайнае становішча на нашай паўднёвай мяжы. Усе незаконныя перасячэнні мяжы будуць неадкладна спынены, і мы пачнём працэс адпраўкі мільёнаў і мільёнаў замежных злачынцаў туды, адкуль яны прыйшлі; Увяду надзвычайнае становішча ў энергетыцы, будзем «бурыць, дзетка, бурыць»; Мы вернем Панамскі канал, неразумна аддадзены Панаме; Я падпішу ўказ аб неадкладнай адмене дзяржаўнай цэнзуры», - чарговыя лозунгі Дональда Трампа.

Амерыканскі лідар гаварыў, што яго поспех будзе вымярацца войнамі, якія ён скончыць, а яго самога запомняць як міратворцу. Адначасова 47-ы прэзідэнт ЗША ўчора пазбягаў тэмы вайны ва Украіне, хоць гэта быў адзін з галоўных лозунгаў выбарчай кампаніі. Украінскія СМІ звярнулі на гэта ўвагу. Перадае карэспандэнт Польскага радыё Мацей Ястшэмбскі:

- На тое, што Трамп пазбягаў тэму вайны ва Украіне і Расіі, звярнулі ўвагу каментатары ў Расіі і Украіне. Палітык Гары Каспараў гаворыць, што Трамп не хоча гаварыць пра нешта, у чым не ўпэўнены. Гэта вынікае з таго, што ў Трампа няма зразумелага плана. Відавочным з’яўляецца і тое, што па гэтым пытанні няма простых рашэнняў. Можна стрымаць агонь, але немагчыма спыніць вайну, паколькі кожны з бакоў мае каардынальна розныя пазіцыі. Мэта Пуціна – ліквідацыя Украіны. А Украіна не плануе знікаць з палітычнай мапы свету. Паводле каментатараў, калі мірны працэс пачнецца, то ён будзе доўжыцца вельмі доўга.

Нягледзячы на заявы прэзідэнта Трампа і падпісаныя ў першы дзень указы, надалей невядома якім будзе гэты тэрмін паўнамоцтваў, і ці шматлікія абяцанні будуць рэалізоўвацца. Папярэдні прэзідэнцкі тэрмін Трампа таксама выклікаў шэраг спрэчных уражанняў, але ў большай ступені яны не былі выкананыя. Усё ж цяперашняя прэзідэнцтва з’яўляецца больш радыкальнай, гаворыць сацыёлаг доктар Роберт Собех з Collegium Civitas:

- Тады не было Ілана Маска, такога насамрэч рэальнага віцэ-прэзідэнта, які сваімі выказваннямі выразна ўмешваецца ў выбарчыя працэсы, напрыклад, у Вялікабрытаніі, Германіі. З іншага боку, частка каментатараў аптымістычна настроеная, паколькі рыторыка Трампа – гэта плата доўгу перад выбарцамі. Ён абяцаў радыкальныя змены і прынамсі на ўзроўні рыторыкі павінен стрымаць слова. Якім будзе кіраванне, мы даведаемся праз некалькі тыдняў, калі міне выбарчая гарачка. Адначасова пэўна, што напружанні будуць. І такім пунктам будзе сусветная эканоміка. Ён кажа, што выдаліць мігрантаў. Гэта сумнеўна, бо гэта частка эканомікі. Адным словам, адныя пытальныя знакі. А мы знаходзімся ў сітуацыі, калі добра было б пачуць адказ на некаторыя пытанні.

Амерыканіст з Уроцлаўскага ўніверсітэту Караль Шульц кажа, што Дональд Трамп падкрэсліў ролю ўнутранай палітыкі Злучаных Штатаў. Эксперт кажа, што для Еўропы пазітыўным з’яўляюцца словы пра газ і нафту, як самае вялікае багацце Амерыкі. Гэта паварот на 180 градусаў у параўнанні з адміністрацыяй Байдэна.

- «Будзем бурыць, дзетка, бурыць. Гэта вадкае золата, якое мы будзем выкарыстоўваць на славу нашага вялікага народу, які зноў верне павагу ў свеце. Мы ўсе будзем багацейшыя, усе змогуць купляць аўто, якія захочуць». Гэта цытата. Гэта адзіная пазітыўныя рэч для нас, для Еўрасаюзу, якую я вынайшаў у яго словах. Трамп казаў, што будзе гандляваць выкапнёвай сыравінай, а гэта для нас добра. Яна нам надалей патрэбныя. Дзякуючы гэтаму можна будзе яшчэ больш адвярнуцца ад сыравіны з Расіі.

Кабінет і палітычнае асяроддзе 47-га прэзідэнта Злучаных Штатаў будуць аднымі з самых нетрадыцыйных у гісторыі. Сярод міністраў, дарадцаў і амбасадараў, прызначаных Трампам, як мінімум 13 мільярдэраў, трое з якіх будуць кіраўнікамі дэпартаментаў, 10 чалавек са свету тэлебачання, а таксама шмат даўніх паплечнікаў Трампа. Паводле ацэнак ABC, багацце членаў кабінета міністраў складае не менш за 7 мільярдаў долараў — удвая больш, чым у першага кабінета Трампа, і больш чым у 60 разоў больш, чым багацце міністраў Джо Байдэна.

ав