«Еўропа не павінна браць Украіну пад свой ядзерны парасон без амерыканцаў», – заявіў генерал Вальдэмар Скшыпчак у інтэрв’ю інтэрнэт-выданню Biznes Alert. Афіцэр лічыць, што такая гарантыя будзе дзейнічаць толькі калі Еўропа будзе дзейнічаць разам з ЗША.
Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп ужо не раз заяўляў, што Еўропа павінна гарантаваць бяспеку Украіны пасля спынення агню. У Расіі ёсць ядзерны арсенал, таму краіна з падобным да расійскага патэнцыялу павінна гарантаваць гэты мір. Такі сцэнар у інтэрв'ю Biznes Alert каментуе генерал Вальдэмар Скшыпчак.
Ключавая роля належыць Францыі і Вялікабрытаніі
«Францыя і Вялікабрытанія – еўрапейскія ядзерныя дзяржавы, якія разам з амерыканцамі трымаюць ядзерны парасон над краінамі НАТА. Пакуль не будзе дакладна вядома, ці дасягнулі ЗША дамоўленасці з Расіяй аб абмежаванні гэтай абароны, Еўропа сама павінна арыентавацца на французска-брытанскія гарантыі, не ўключаючы Украіну», – лічыць генерал Скшыпчак.
Суразмоўца Biznes Alert адзначае, што гэта разумеюць у Берліне. ФРГ пагадзілася размясціць на сваіх аэрадромах французскія самалёты, здольныя несці ядзерныя боегалоўкі.
«Польшча павінна падумаць, ці варта далучацца да гэтага працэсу» – дадае вайсковы,
падкрэсліваючы, што «ядзерны парасон» распаўсюджваецца на членаў НАТА, таму на дадзены момант ён не распаўсюджваецца на Украіну.
«Я лічу непаразуменнем меркаванне Трампа, што Еўропа павінна распаўсюдзіць гэта па Украіне», – кажа суразмоўца Biznes Alert.
Забеспячэнне міру ва Украіне – гэта не пытанне НАТА
Прэзідэнт ЗША падкрэслівае, што пасля заключэння перамір’я ва Украіне асноўны цяжар забеспячэння яго трываласці павінен застацца на Еўропе.
«Трамп спрабуе падштурхнуць Еўропу да ўзяцця на сябе абавязацельстваў гарантавання міру ва Украіне, што не ўваходзіць у кампетэнцыю Паўночнаатлантычнага альянсу. Гэта вельмі складаная сітуацыя. Не трэба ў гэта лезці», — перакананы польскі генерал.
«Еўропа не павінна ўключаць Украіну пад свой ядзерны парасон без амерыканцаў. Трэба рабіць гэта разам з амерыканцамі», — падкрэслівае былы камандуючы Сухапутнымі войскамі Польшчы Вальдэмар Скшыпчак.
эж