Беларуская Служба

Міністр спорту заявіў, што на Еўрагульні прыехалі 35 тысяч замежнікаў

09.07.2019 15:17
Сяргей Кавальчук: З 213 тыс. прададзеных білетаў 12,7 тыс. было прададзена для замежных турыстаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:tookapic/pixabay.com/CC0 Public Domain

На спаборніцтвы ІІ Еўрапейскіх гульняў — 2019 у Мінску было прададзена 213 тыс. білетаў, заявіў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук у інтэрв'ю „Беларусь 1”, паведамляе „Наша Ніва” са спасылкай на БелТА.

„З 213 тыс. прададзеных білетаў 12,7 тыс. было прададзена для замежных турыстаў. І былі запрошаны рознымі грамадскімі арганізацыямі яшчэ каля 7 тыс. замежных прадстаўнікоў для ўдзелу ў спаборніцтвах”, - сказаў Сяргей Кавальчук.

Акрамя таго, аператары арганізавалі туры ў Мінск падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў яшчэ для 15 тыс. замежных гасцей. „Гэта мы не бярэм гасцей з блізкага замежжа - Расіі, Украіны, Казахстана. Былі турысты з Кітая. Мы сёння бачым афіцыйную лічбу - 35 тыс. турыстаў. Гэта без уліку тых людзей, якія прыязджалі ў краіну самі”, - адзначыў міністр.

аз