Беларуская Служба

«Маці 328» адмовіліся ад галадоўкі пасля сустрэчы з Качанавай

11.07.2019 12:01
10 ліпеня чатыры актывісткі руху «Маці 328» сустрэліся з кіраўніцай адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Наталляй Качанавай.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay.com

Размова аб праблемах зняволеных па антынаркатычным артыкуле цягнулася больш за гадзіну. Пасля яе жанчыны вырашылі не аднаўляць галадоўку, якую прыпынілі 3 ліпеня, пасля 21 дня пратэставай акцыі, паведамляе Свабода.

Наталля Качанава паабяцала вывучыць і, магчыма, перагледзець больш як 100 крымінальных спраў па 328 артыкуле, прысуды па якіх актывісткі лічаць несправядлівымі. У тым ліку будзе вывучана больш за 20 спраў па 4 частцы артыкула 328, якую маці асуджаных за распаўсюд наркотыкаў лічаць «самай праблемнай» і дамагаюцца яе адмены ці зменаў у яе ўжыванні.

Правесці ў адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі нараду з удзелам кіраўнікоў праваахоўных устаноў і Вярхоўнага суду, на якой будуць прааналізаваныя праблемныя пытанні барацьбы з наркотыкамі і прапановы актывістак руху «Маці 328». Качанава сказала, што такая нарада пройдзе да канца ліпеня.
Зладзіць праверку банкаў, праз якія працягваюцца грашовыя аперацыі, звязаныя з абаротам наркотыкаў.

Вывучыць магчымасць уключэння асуджаных па 1, 2, 3 і 4 частках артыкула 328 у лік вязняў, на якіх будзе распаўсюджаная будучая амністыя да 75-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Адначасова Наталля Качанава сказала, што не можа арганізаваць сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам. Гэта было асноўнае патрабаванне жанчын.

ав