Беларуская Служба

Турчын: Беларусь пры ўступленні ў СГА гатова да пошуку кампрамісаў

12.07.2019 10:15
Паводле першага намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына, Беларусь магла б уступіць у СГА ў 2020 годзе.
 , 2013 .
Пасяджэнне СГА, 2013 год.Автор: World Trade Organization from Switzerland - DSC_1691, CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=27477374

Беларусь пры ўступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю гатова да пошуку кампрамісаў, якія не супярэчаць нацыянальным інтарэсам краіны. Аб гэтым паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын на 12-м пасяджэнні рабочай групы СГА па далучэнні Беларусі, якое прайшло ў Жэневе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Аляксандр Турчын інфармаваў удзельнікаў пасяджэння аб развіцці беларускай эканомікі, руху наперад на шляху ўступлення ў СГА і выніках, дасягнутых пасля папярэдняга пасяджэння рабочай групы ў лютым 2019 года. Першы віцэ-прэм'ер заклікаў краіны СГА падтрымаць намаганні Беларусі па больш хуткім афармленні членства ў СГА, якое магло б адбыцца ў час 12-й міністэрскай канферэнцыі СГА ў чэрвені 2020 года.

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі больш як 50 краін - членаў СГА.

На пасяджэнні абмяркоўваўся праект даклада рабочай групы. Беларуская дэлегацыя прадаставіла адказы на ўсе пытанні. Пасля атрымання пісьмовых пытанняў ад членаў СГА беларускі бок падрыхтуе новую рэдакцыю праекта даклада рабочай групы. Яна будзе разгледжана на чарговым пасяджэнні рабочай групы ў канцы 2019 года.

аз