Беларуская Служба

За хабар у 2 тыс. долараў намеснік дырэктара спецкамбіната КБА можа на 7 гадоў адправіцца ў калонію

12.07.2019 12:46
Мужчына за ўзнагароджанне прадаставіў два свабодных участка для пахавання.
 .
Ілюстрацыйны здымак.janeb13/pixabay.com/CC0

За хабар у 2 тыс. долараў намеснік дырэктара спецкамбіната КБА можа на 7 гадоў адправіцца ў калонію, паведамляе партал naviny.by.

Намесніку дырэктара КУП «Спецыялізаваны камбінат камунальна-бытавога абслугоўвання» (Спецкамбінат КБА) прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 430 (атрыманне хабару), паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Па дадзеных следства, у снежні 2018 года і ў лютым 2019 гады мужчына прыняў ад грамадзян у якасці хабару 1.200 і 800 долараў. Мужчына за ўзнагароджанне прадаставіў два свабодных участка для пахавання, хоць, згодна з дзеючым заканадаўствам, грамадзянам яны павінны прадастаўляцца бясплатна.

Акрамя таго, устаноўлена, што ў кастрычніку 2014 года і ў студзені 2019 гады мужчына атрымаў ад двух сваіх работнікаў дарагія спіртныя напоі за незвальненне і непрыцягненне іх да дысцыплінарнай адказнасці. Да абвінавачанага прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

8 лiпеня ў Менску МУС паведаміла пра затрыманне службовых асоб Спецкамбінату КБА. Акрамя намесніка дырэктара быў затрыманы і начальнік аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння дадзенага прадпрыемства. Ён «браў незаконныя ўзнагароджанні нібыта для іх наступнай перадачы службовым асобам, якія маглі вылучыць месца для пахавання», гаварылася ў паведамленні МУС. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па арт. 209 (махлярства).

Следчы камітэт пакуль не паведамляў, ці прадʼяўлена абвінавачанне другому фігуранту справы.

ав