Беларуская Служба

Названыя магчымыя тэрміны адмены роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй

12.07.2019 14:17
Ёсць прамое даручэнне прэзідэнтаў Беларусі і Расіі падпісаць адпаведны дакумент да 15 верасня 2019 года.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePixabay/CC0

Дакумент аб адмене роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй можа быць падпісаны да 15 верасня, паведаміў ТАСС амбасадар РБ у РФ Уладзімір Сямашка ў час рабочага візіту ў Наўгародскую вобласць, паведамляе АНТ.

Пытанне адмены роўмінгу абмяркоўваецца даўно. Паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, ёсць прамое даручэнне прэзідэнтаў Беларусі і Расіі падпісаць адпаведны дакумент да 15 верасня 2019 года.

З боку Расіі ўнесена прапанова адмяніць плату за ўваходныя званкі пры знаходжанні абанентаў у іншай краіне. Беларусь выступае за зніжэнне кошту званкоў.

ав