Беларуская Служба

Рашэнні па адмене роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй будуць прымацца ў жніўні

18.07.2019 18:07
Верхнія палаты парламентаў Беларусі і Расіі трымаюць пытанне на контролі. вс
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnepixabay

Рашэнні па адмене роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй будуць прымацца ў жніўні. Пра гэта паведаміў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з кіраўнікамі рэгіёнаў Беларусі і органаў дзяржаўнай улады суб'ектаў РФ на палях VI Форуму рэгіёнаў, перадае БелТА.

Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, з боку беларускіх аператараў ёсць разуменне праблемы. Канкрэтныя рашэнні будуць прымацца на сустрэчы, якая адбудзецца 2 жніўня ў Полацку, дадаў ён. У сваю чаргу старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка адзначыла гатоўнасць расійскага боку. Паводле яе інфармацыі, пытанне будзе вырашана да 15 верасня. Верхнія палаты парламентаў Беларусі і Расіі трымаюць пытанне на контролі.

вс