Забарона распаўсюджваецца таксама і на электронныя цыгарэты, піша партал TUT.BY.
Згодна з дэкрэтам № 2, цяпер пад забаронай для курцоў усе пляжы, дзіцячыя пляцоўкі, рабочыя кабінеты, прыпынкі грамадскага транспарту, аўтамабілі, калі ў ім знаходзяцца дзеці да 14 гадоў, рынкі і гандлёвыя цэнтры, рэстараны і кавярні, у тым ліку і летнія тэрасы. У гэтых установах паліць можна будзе толькі ў спецыяльна адведзеным месцы або пакоі для курэння
З уступленнем у сілу дэкрэту таксама забараняецца курэнне ва ўсіх міжнародных цягніках, што праходзяць па тэрыторыі Беларусі, за выключэннем складоў абсталяваных спецыяльнымі месцамі для палення. Усе вышэй прыведзеныя абмежаванні тычацца і «электронных цыгарэт».
Апроч таго забараняецца і рэклама ды продаж у інтэрнэце парагенератараў і вадкасцяў. Дзецям да 18 гадоў не прададуць электронныя цыгарэты.
Караць курцоў за парушэнні дэкрэту будзе міліцыя, за курэнне ў неналежным месцы пагражае штраф да 4 базавых велічынь – на сёння гэта 102 рублі.
юл