Беларуская Служба

У Івянцы закончыліся Дні каталіцкай моладзі

28.07.2019 17:13
Іх суправаджалі Музычныя майстэрні пад кіращніцтвам вядомага польскага музыканта.
 .
Касцёл св. Міхала і клаштар францысканаўBy Fczarnowski - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=35090677

Вячэрняя святая імша ў касцёле Святога Міхала Арханёла ў Івянцы стала кульмінацыяй святкавання Дня каталіцкай моладзі Мінска-магілёўскай дыяцэзіі.

Пасля адбыўся канцэрт удзельнікаў Музычных майстэрняў для каталіцкай моладзі з Беларусі, які на працягу тыдня праводзіў Ян Паспяшальскі разам з групай польскіх музыкантаў і дырыжораў.

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Юры Касабуцкі заявіў Польскаму радыё, што музычныя майстэрні – гэта добрая магчымасць для маладых людзей вучыцца спяваць. У сваю чаргу, мэта дзён моладзі – быць разам у імя Ісуса.

- Каб быць разам, такіх нагодаў шмат, а быць разам у імя Ісуса дапамагае маладым людзям сустрэць равеснікаў з такой жа верай і знайсці новых сяброў. І гэта вельмі добра.

Музычныя майстэрні ў Івянцы сёлета былі арганізаваны ўжо 17-ы па ліку раз. З самага пачатку ладзіць іх польскі музыкант Ян Паспяшальскі.

яс