Эксперты РИА Рейтинг супаставілі 33 еўрапейскія дзяржавы паводле таго, колькі літраў бензіну іх жыхары могуць купіць на сярэднямесячную зарплату, паведамляе nn.by.
Найлепшы паказнік у Люксембурга – 3113,9 літраў. Цэны на паліва ў Люксембургу адносна невысокія, а заробкі пры гэтым адны з найбольшых у Еўропе. Другое месца заняла Нарвегія з 2300 літраў. Бензін тут адносна дарагі, аднак, пры гэтым і зарплаты таксама вельмі высокія. У лідарах па даступнасці бензіну таксама Аўстрыя, Вялікабрытанія, Швецыя і Данія. Жыхары гэтых краін могуць набыць на свае сярэднемесячныя заробкі больш за 1,900 літраў паліва.
На апошнім месцы з 246,9 літрамі – Украіна. Беларусь займае 29-ы радок (568,9 літраў). Сярэдні паляк можа купіць 655,5 літраў, літовец – 634,2, латыш – 546,6, расіянін – 825,8.
Затое Беларусь – еўрапейскі лідар па росце цэнаў на паліва. Цэны на 95-ы бензін за 2018 год выраслі на 19,7%.
вс