Беларуская Служба

80 гадоў таму Менск быў перайменаваны ў Мінск

29.07.2019 14:07
У пачатку 1990-х Мінскі гарсавет ініцыяваў перайменаванне беларускай сталіцы з Мінска ў Менск. Аднак Вярхоўны Савет Беларусі гэтую ініцыятыву не падтрымаў.
Mińsk, pomnik Lenina przed siedzibą rządu i parlamentu
Mińsk, pomnik Lenina przed siedzibą rządu i parlamentupixabay.com

80 гадоў таму Менск быў перайменаваны ў Мінск, паведамляе «Еўрарадыё». Гэтае рашэнне было прынятае Вярхоўным Саветам рэспублікі на фоне русіфікацыі, якая праводзілася ў савецкай Беларусі. Менск – гістарычная назва горада. Аднак ужо ў часы Рэчы Паспалітай у польскай мове пачаў выкарыстоўвацца варыянт «Мінск». Тое самае адбывалася ў часы знаходжання Беларусі ў складзе Расійскай Імперыі. У пачатку 1920-х у савецкай Беларусі сталіца на беларускай мове называлася Менск, а вось на рускай мове – Мінск. Так працягвалася да 29 ліпеня 1939 года.

У пачатку 1990-х Мінскі гарсавет ініцыяваў перайменаванне беларускай сталіцы з Мінска ў Менск. Аднак Вярхоўны Савет Беларусі гэтую ініцыятыву не падтрымаў.

вс