Беларуская Служба

Барысаўская «Моладзь БНФ» збірае подпісы за дэмантаж помніка Леніну

29.07.2019 15:08
У петыцыі маладыя актывісты адзначаюць, што для кагосьці гэты помнік можа ўяўляць вартасць, таму прапануюць яго не знесці, а дэмантаваць і перанесці ў іншае месца.
Pomnik Lenina w centrum Mińska, przed budynkiem rządu i parlamentu
Pomnik Lenina w centrum Mińska, przed budynkiem rządu i parlamentuSergeyPhoto7/ Shutterstock.com

Барысаўская гарадская арганізацыя «Моладзі БНФ» распачала збор подпісаў на анлайн пляцоўцы petitions.by, паведамляе Радыё «Рацыя».

Актывісты арганізацыі стварылі петыцыю, у якой адзначаюць, што лічаць немэтазгодным тое, што на цэнтральнай плошчы горада стаіць помнік Леніну, і замест яго прапануюць усталяваць там помнік заснавальніку горада – князю Барысу.
Паводле актывістаў, Ленін ніяк не звязаны з гісторыяй горада і нават не быў там ні разу, таму помнік яму ў цэнтры горада не павінен стаяць.

У петыцыі маладыя актывісты адзначаюць, што для кагосьці гэты помнік можа ўяўляць вартасць, таму прапануюць яго не знесці, а дэмантаваць і перанесці ў іншае месца. Актывісты спадзяюцца, што мясцовыя ўлады ўсё ж такі пазітыўна паставяцца да гэтай ініцыятывы і не будуць разглядаць яе «як варожую».

вс

На фота: помнік Луніну перад будынкам урада ў Мінск (здымак мае ілюстрацыйны характар)