Беларуская Служба

Прахадныя балы на некаторыя тэхнічныя спецыяльнасці ў БНТУ выраслі ўдвая

29.07.2019 17:46
Прахадны бал на спецыяльнасць «Шматмэтавыя гусенічныя і колавыя машыны» у 2019 годзе склаў 222, у 2018-м ён быў роўны 109.
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjne Studio Romantic/Shutterstock.com

У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце прахадныя балы на некаторыя тэхнічныя спецыяльнасці сталі большымі чым у два разы ў параўнанні з леташнімі, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на БелТА.

Прахадны бал на спецыяльнасць «Шматмэтавыя гусенічныя і колавыя машыны» у 2019 годзе склаў 222, у 2018-м ён быў роўны 109. На спецыяльнасць «Апрацоўка металаў ціскам» – 210, у мінулым годзе – крыху больш за 100.

Конкурс у ВНУ залежаў ад факультэта і спецыяльнасці: на машынабудаўнічым факультэце на спецыяльнасць «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці» ён склаў 4 чалавекі на месца, на механіка-тэхналагічным па тэхнічных спецыяльнасцях – 2,5 чалавека на месца.

Як адзначылі ў БНТУ, самымі папулярнымі ў абітурыентаў сталі спецыяльнасці «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных сістэм», «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі», «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», «Транспартная лагістыка», «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў», «Аўтасэрвіс», «Тэхналогіі машынабудавання», «Арганізацыя перавозак і кіраванне на аўтамабільным і гарадскім транспарце».

вс