Такія лічбы агучыла прэс-служба прадпрыемства напярэдадні I Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана.
Раней паведамлялася, што ў 2019 годзе ў гэтую сярэднеазіяцкую краіну плануецца адгрузіць 95 адзінак карʼерных самазвалаў грузападʼёмнасцю ад 45 да 220-240 тон.
Кіраўнік БелАЗ Пётр Пархомчык называў кантракт на 2017-2018 гады рэкордным за ўсю шматгадовую гісторыю супрацоўніцтва з прадпрыемствамі Узбекістана.
З 2020 па 2023 год жодзінскі гігант плануе паставіць у Узбекістан каля 200 самазвалаў.
У цяперашні час парк карʼернай тэхнікі БелАЗ у гэтай сярэднеазіяцкай краіне налічвае 828 машын.
юл