Беларуская Служба

Беларусы будуць абіраць дэпутатаў у лістападзе

30.07.2019 11:02
Старшыня ЦВК запрапанавала прызначыць выбары сенатараў 7 лістапада, дэпутатаў – 17 лістапада.
Старшыня ЦВК Беларусі Лідзія ЯрмошынаOSCE Parliamentary Assembly/commons.wikimedia.org/(CC BY-SA 2.0)

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў час сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам прапанавала правесці выбары ў Савет Рэспублікі 7 лістапада, у Палату прадстаўнікоў – 17 лістапада. Пра гэта яна паведаміла сёння журналістам па выніках сустрэчы з кіраўніком дзяржавы, перадае БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка даручыў прапрацаваць гэтыя прапановы, яшчэ раз праінфармаваць яго і падрыхтаваць адпаведныя праекты ўказаў.

«Кіраўнік дзяржавы прапанаваў дапрацаваць нам гэтыя прапановы, улічыць меркаванне мясцовых улад і да наступнага панядзелка (думаю, менавіта 5 жніўня пачнецца выбарчая кампанія) прадставіць праекты ўказаў з канкрэтнымі датамі правядзення выбараў», – сказала Лідзія Ярмошына.

юл