Беларуская Служба

Найстарэйшая беларуская арганізацыя ў ЗША адзначае 70-гадовы юбілей

31.07.2019 14:59
Асноўнымі метамі было захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці, уплыў на амерыканскіх палітыкаў з мэтай спрыяння дасягнення незалежнасці Беларусі.
Сцяг БНРPixabay.com/Free

Найстарэйшая беларуская арганізацыя ў ЗША адзначае 70-гадовы юбілей, – нагадвае на сваім сайце Свабода.
Беларуска-Амерыканскае Задзіночаньне (БАЗА) было ўтворанае паваеннай хваляй беларускай эміграцыі ў ліпені 1947 года.

Асноўнымі метамі было захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці, уплыў на амерыканскіх палітыкаў з мэтай спрыяння дасягнення незалежнасці Беларусі, змаганне за дэмакратыю і правы чалавека на Бацькаўшчыне.
За сем дзесяцігоддзяў актывісты БАЗА правялі сотні культурніцкіх мерапрыемстваў і палітычных акцый, некалькі дзесяцігоддзяў арганізацыя выдае газету «Беларус».

Беларуска-Амерыканскае Задзіночаньне зрабіла шмат для пашырэння беларускай пазнавальнасці і захавання беларускай культуры, – кажа цяперашняя старшыня Галоўнай Управы БАЗА Наталля Федарэнка. - Дзякуючы актыўнасці беларусаў у эміграцыі і, у прыватнасці, у Амерыцы, імя Беларусі загучала мацней на розных узроўнях міжнароднай камунікацыі. Актывісты БАЗА працягваюць трымаць кантакт з урадавымі ўстановамі ЗША для аб’ектыўнага асвятлення падзеяў у Беларусі з мэтай падтрымкі беларускага народа. Важным дасягненнем нашай працы лічым кантакт з беларусамі на Бацькаўшчыне. Мы стала падтрымліваем розныя сацыяльныя, літаратурныя і творчыя праекты ў Беларусі, пашыраем кантакты з беларускімі актывістамі, запрашаем іх у госці дзеля культурнага і адукацыйнага абмену.

З БАЗА зьвязаныя такія дзеячы дыяспары, як Вітаўт Кіпель, Янка Запруднік, Ала Орса-Рамана, Вячка Станкевіч.

яс