Беларуская Служба

На парламенцкіх выбарах назіральнікам дазволяць фатаграфаваць на ўчастках

08.08.2019 14:06
Старшыня ўчастковай камісіі можа загадзя вызначыць месца, з якога дазваляецца рабіць здымкі.
(zdj. ilustracyjne)
(zdj. ilustracyjne)leungchopan/Shutterstock.com

выбарыЦэнтральная выбарчая камісія нечакана зрабіла паслабленне для назіральнікаў, - паведамляе ПЦ "Вясна".

У Метадычным дапаможніку па выбарах дэпутатаў для ўчастковых выбарчых камісій, зацверджаным у канцы траўня, паведамляецца, што ЦВК здымае забарону на фотаздымку на ўчастку.

«Нягледзячы на тое, што Выбарчы кодэкс не ўказвае на права назіральнікаў ажыццяўляць фотаздымку ў памяшканні для галасавання, трэба дазваляць назіральнікам па іх просьбе зрабіць некалькі фотаздымкаў. Пры гэтым назіральнік не павінен ствараць перашкоды для сябраў участковай камісіі і выбаршчыкаў», – напісана ў метадычцы.

Таксама ў дапаможніку паведамляецца, што старшыня ўчастковай камісіі можа загадзя вызначыць месца, з якога дазваляецца зрабіць здымкі, размясціўшы там указальнік «Месца для фотаздымкі».


Нагадаем, што падчас папярэдніх выбарчых кампаніях у Беларусі праваабаронцы не раз фіксавалі выпадкі, калі менавіта з-за ажыццяўлення фотаздымкі незалежных назіральнікаў выдалялі з участкаў.

яс