Трое 16-гадовых падлеткаў з Гомля затрыманыя аператыўнікамі ГУБАЗіК МУС, - паведамляе Белсат
Падставаю для крымінальнага пераследу стала відэа, дзе хлопцы, як адзначаюць у міліцыі, «фрывольна паводзяць сябе на вуліцы», а потым адзін з іх забраўся на дах чужога аўтамабіля.
Пазней уладальнік аўтамабіля заўважыў пашкоджанні і напісаў заяву ў міліцыю.
«Нам паступіла аператыўная інфармацыя аб дачыненні прадстаўнікоў каляфутбольнага і неанацысцкага руху да здзяйснення групавога хуліганства. Пры вывучэнні асобаў падазроных на старонцы ў сацсетцы аднаго з іх, мы выявілі відэазапіс, дзе атрыманыя звесткі знайшлі сваё пацверджанне», – сцвярджаюць у міліцыі.
Усе трое падлеткаў цяпер знаходзяцца ў ІЧУ. У дачыненні да іх распачатая крымінальная справа па ч.2 арт.339 КК Беларусі (злоснае хуліганства). Артыкул прадугледжвае да 6 гадоў пазбаўлення волі.
яс