Беларуская Служба

Аўстрыец захацеў жыць у Беларусі

09.08.2019 15:44
Замежнік прабіраўся пяшком праз мяжу з Польшчы, памежнікі знайшлі пры ім аптычны прыцэл і нажоўку.
Ілюстраційне фотоhttps://www.bieszczadzki.strazgraniczna.pl/bie/aktualnosci/33647,Hinduski-kanal-przerzutowy-w-Bieszczadach-rozpracowany-przez-SG.html

Аўстрыец з аптычным прыцэлам спрабаваў незаконна трапіць у Беларусь, - паведамляе Свабода.

Ноччу 8 жніўня ў Камянецкім раёне Брэсцкай  вобласці памежнікі заставы «Навасёлкі» заўважылі мужчыну, які ішоў з Польшчы ў Беларусь. Сабака памежнікаў узяў след, парушальніка затрымалі.

Выявілася, што парушальнік – 45-гадовы грамадзянін Аўстрыі. Ён заявіў, што нібыта «больш ня хоча заставацца ў сваёй краіне» і нібыта мае на мэце «пражыванне ў Беларусі».

У час дагляду ў яго знайшлі зменнае адзенне, тэлефон і планшэт, нож, кусачкі, нажоўку і аптычны прыцэл. Навошта мужчына нёс менавіта прыцэл, а не, напрыклад, бінокль, не ўдакладняецца.

Парушальніка пасля разбіральніцтва перадалі польскаму боку. Якая адказнасць чакае яго там, не паведамляецца.

яс