Кіраўнік беларускай дыпламатыі зазначыў падчас згаданай гутаркі, што пры абмеркаванні плана інтэграцыі з расійскага боку гучалі «абсалютна непрымальныя прапановы», піша МЗС Беларусі.
«Перш чым казаць пра ўвядзенне нейкай адзінай валюты, стварэнне адзінага эмісійнага цэнтру, трэба спачатку наладзіць нармальнае гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне і ліквідаваць усе барʼеры і перашкоды», – сказаў Макей.
Згаданы план не прадугледжвае таксама паглыбленую палітычную інтэграцыю.«Ніякіх палітычных момантаў, звязаных са стварэннем федэрацыі, канфедэрацыі там няма і не будзе. Я яшчэ раз паўтараю, што суверэнітэт для абедзвюх дзяржаў, гэта святое, і Беларусь не мае намеру ахвяраваць ім ва ўгоду нейкіх канʼюнктурных меркаванняў», – падкрэсліў міністр.
Беларускі дыпламат дадаў, што перад тым, як пачынаць паглыбленую інтэграцыю, трэба вырашыць актуальныя праблемы, а гэта: «падатковы манеўр, ліквідацыя перашкодаў у пастаўках сельскагаспадарчай, прамысловай прадукцыі, перамовы аб урэгуляванні спрэчных момантаў, звязаных з цэнамі на газ і нафту.
Уладзімір Макей дапусціў, што 8 снежня прэзідэнты Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка могуць ужо падпісаць дакумент. «Прэзідэнты дамовіліся аб сустрэчы з нагоды 20-годдзя Саюзнай дамовы і паставілі задачу ўрадам абедзвюх краін падрыхтаваць адпаведныя «дарожныя карты» па ўрэгуляванні адпаведных праблемных пытанняў. Будзем спадзявацца, што гэта адбудзецца», – адзначыў Макей.
Таксама беларускі міністр замежных спраў зазначыў, што «няма ні практычнага, ні палітычнага, ні ваеннага сэнсу» у размяшчэнні расійскай ваеннай паветранай базы на тэрыторыі Беларусі. Маўляў, калі б Беларусь размясціла на сваёй тэрыторыі нейкія дадатковыя ваенныя абʼекты, гэта не спрыяла б умацаванню стабільнасці, бяспекі ў рэгіёне, – сказаў кіраўнік МЗС Беларусі ў інтэрвʼю РБК.
юл