Беларуская Служба

Лукашэнка заклікаў кіраўнікоў краін СНД падтрымаць дзейную ўладу ва Украіне

11.10.2019 13:00
Пра гэта беларускі кіраўнік заявіў 11 кастрычніка на саміце СНД у Ашгабадзе.
   , , 11  2019 , :    ,    ,    ,    -,    ,    ,
Саміту СНД у Ашгабадзе, Туркменістан, 11 кастрычніка 2019 года, злева: прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, прэзідэнт Арменіі Армен Саркісян, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Казахстана Касым Жомарт-Токаеў, прэзідэнт Кыргызстана Сааронбай Жэенбекаў, Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў, Прэзідэнт Расіі Уладзімір ПуцінEPA/ALEXEI DRUZHININ / SPUTNIK / KREMLIN POOL MANDATORY CREDIT Dostawca: PAP/EPA

Пра гэта беларускі кіраўнік заявіў 11 кастрычніка на саміце СНД у Ашгабадзе, паведамляе БелаПАН.

"Нядаўна ўкраінская тэма гучала, — сказаў ён. — Хачу выказаць сваю пазіцыю, бо як прэзідэнт Расіі, гэтак і я вельмі пагружаныя ў гэтую праблему. Таму што гэта ў нас адбываецца. Кажучы пра новую ўладу ва Украіне, хацеў бы і вас заклікаць падтрымаць гэтую ўладу. Вы бачыце тэндэнцыю ўжо згарнуць гэтую ўладу, скруціць, зрынуць, але мы павінны разумець, хто пасля гэтага прыйдзе да ўлады ва Украіне".

Лукашэнка таксама заклікаў сумесна вырашаць замарожаныя канфлікты на постсавецкай прасторы. " Калі мы на нешта здольныя, трэба вырашаць гэтыя праблемы, гэтыя замарожаныя канфлікты. Вырашаць сумленна, справядліва".

Ён таксама дадаў: "Не трэба ствараць сітуацыю, калі на дапамогу трэба заклікаць людзей з-за акіяна!"

яс