Беларуская Служба

Хлопец пад уплывам наркотыкаў абкрадаў персанал бальніцы

16.10.2019 15:42
Абышоўшы з другога па дванаццаты паверхі, ён набраў 490 рублёў.
Ілюстрацыйны здымакPolskieRadio.pl

З крымінальнай хронікі сталіцы. У Мінску хлопец зайшоў у бальніцу, на прапускным пункце назваўся сваяком аднаго з пацыентаў, назваў выдуманае прозвішча і аддзяленне, паведамляе Наша Ніва са спасылкай на сталічную міліцыю.

І пачаў заходзіць у пакоі медперсаналу бальніцы, забіраючы з сумак грошы. У выніку, абышоўшы з другога па дванаццаты паверхі, набраў 490 рублёў.

Заўважыўшы прапажу грошай, работнікі бальніцы звярнуліся ў міліцыю. Хлопца затрымалі на выхадзе з бальніцы. Прычым знаходзіўся ён пад уздзеяннем наркатычных сродкаў і быў шпіталізаваны ў таксікалагічнае аддзяленне гэтай жа бальніцы ў стане наркатычнага ап'янення.

Раней хлопец прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзяжы і незаконны абарот наркотыкаў.

нг