Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік Таварыства беларускай мовы Алена Анісім не прайшла рэгістрацыю па Стаўбцоўскай акрузе №70, паведамілі «Нашай Ніве» ў акруговай выбарчай камісіі.
Фермеру Юрыю Іваноўскаму, які вылучаўся па гэтай жа акрузе праз збор подпісаў, таксама адмоўлена ў рэгістрацыі.
Ганну Канапацкую таксама не зарэгістравалі. Пра гэта яна распавяла TUT.BY.
«Я толькі што выйшла з пасяджэння камісіі. Мяне не зарэгістравалі ў якасці кандыдата ў дэпутаты», – паведаміла Ганна Канапацкая
А вось Рыгор Кастусёў зарэгістраваны па Купалаўскай акрузе. Прычым ён сказаў, што ў яго адзначылі высокую якасць дакументаў.
вс