Сёлета ў Беларусі зафіксавалі каля 200 выпадкаў захворвання на адзёр. Аднак цягам апошніх трох тыдняў новыя выпадкі захворвання не фіксуюцца. Пра гэта распавёў загадчык аддзела эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Уладзімір Пашковіч, паведамляе „Еўрарадыё” са спасылкай на TUT.by.
Найбольшая колькасць захворвання зафіксаваная ў Гродзенскай вобласці — больш за 50. У Мінску зарэгістравана 49 выпадкаў, у Віцебскай вобласці — 30, Гомельскай — 26, Брэсцкай — 19, Мінскай — 15, Магілёўскай — 6 выпадкаў.
Адзёр перадаецца праз паветра: каб захварэць, дастаткова пабыць у адным памяшканні з ужо хворым чалавекам. Інкубацыйны перыяд (ад моманту заражэння да з'яўлення сімптомаў) — 10-18 дзён, максімальны — 21 дзень.
аз