Беларуская Служба

У Слоніме ўрачыста адкрылі помнік дзеячу ВКЛ Міхалу Казіміру Агінскаму

07.11.2019 11:05
Сёлета ў Слоніме ўжо адкрылі помнік дзяржаўнаму дзеячу ВКЛ Льву Сапегу.
    (1730-1800) Grand Hetman of Lithuania.
Партрэт Міхала Казіміра Агінскага (1730-1800) Grand Hetman of Lithuania.Аўтар: Ганна Разіна Лішэўская - http://szliachta.org/p08_art/vkl/portrait/023.jpg, Грамадскі набытак, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3156319

6 лістапада ў Слоніме ўрачыста адкрылі помнік дзяржаўнаму дзеячу ВКЛ і Рэчы Паспалітай Міхалу Казіміру Агінскаму. На свае сродкі яго вырабіла мясцовая прыватная фірма „Гранві” Уладзіміра Вількіцкага, а ініцыятарам было грамадскае аб'яднанне „СлонімКаналАгінскага”. Ва ўрачыстасці ўдзельнічала кіраўніцтва горада, паведамляе „Еўрарадыё”.

Надпіс на помніку выкананы па-беларуску: „Міхал Казімір Агінскі (1728 — 1800), стараста слонімскі, кампазітар, паэт, мецэнат”. Агінскі шмат зрабіў для Слоніма, але галоўная яго заслуга — адкрыццё славутага опернага тэатра. Яго будынак не захаваўся, але ў горадзе на тым месцы ёсць Оперная вуліца.

Сёлета ў Слоніме ўжо адкрылі помнік дзяржаўнаму дзеячу ВКЛ Льву Сапегу.

аз