Беларуская Служба

Назіральнікі БДІПЧ АБСЕ зрабілі першыя высновы аб парламенцкіх выбарах

07.11.2019 15:05
У справаздачы адзначаецца, што беларускія ўлады праігнаравалі шэраг істотных рэкамендацый АБСЕ.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ulleo /pixabay.com/CC0 Public Domain

Місія назіральнікаў ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ апублікавала прамежкавую справаздачу аб ходзе выбараў у Палату прадстаўнікоў. Ён ахоплівае перыяд працы місіі з 17 кастрычніка па 4 лістапада, паведамляе Беларускі партызан.

У справаздачы адзначаецца, што беларускія ўлады праігнаравалі шэраг істотных рэкамендацый АБСЕ, уключаючы датычныя складу выбарчых камісій, адмены абмежаванняў на дзейнасць кандыдатаў, а таксама падліку галасоў.

Назіральнікі адзначаюць, што толькі ў нешматлікіх участковых выбарчых камісіях прысутнічаюць прадстаўнікі апазіцыйных груп, прычым іх колькасць непрапарцыйна малая.

Выбарчы кодэкс не мяняўся з папярэдніх выбараў, аднак, былі прынятыя НПА, якія абмяжоўваюць правы на правядзенне сходаў, верагодна маецца на ўвазе пастанова Саўміна, якая вызначыла тарыф на паслугі міліцыі пры правядзенні масавых мерапрыемстваў.

Было зарэгістравана 560 кандыдатаў з 703 вылучэнцаў. АБСЕ адзначае выбарчае прымяненне заканадаўства пры рэгістрацыі кандыдатаў, а таксама пры наступнай адмене рэгістрацыі для некаторых з іх.

АБСЕ звяртае ўвагу на стрыманы характар кампаніі, абмежаваную колькасць мерапрыемстваў, зарэгуляванасць многіх аспектаў выбарчай кампаніі. Кандыдаты з аднаго боку маюць права на свабоднае правядзенне сходаў, але гэта права абмежавана для іншых палітычных актораў.

ав