Сёлета частка прадукцыі Мінскага аўтамабільнага завода на ўкраінскім рынку грузавога аўтатранспарта можа дасягнуць 30%, паведамляе Радыё «Свабода».
Паводле аналіза Агенцтва стратэгічных даследаванняў (Кіеў), па выніках першай паловы 2019 года беларускае прадпрыемства кантралюе 24% украінскага рынка, апярэдзіўшы вядомыя ўсясветныя брэнды Mercedes-Benz, MAN, Scania, Ford Trucks, Volvo Trucks і ўкраінскі КрАЗ.
Паводле ўкраінскіх экспертаў, МАЗ займае першае месца ў рэйтынгу самых запатрабаваных грузавікоў (поўная маса звыш 3,5 тонаў) трэці год запар.
«Апроч таго, бясспрэчнае дамінаванне МАЗ у сферы грузавых машын поўнай масай 8,1-16 тонаў прывяло да таго, што амаль уся спецтэхніка як камерцыйнага, так і з парку ваенізаваных ведамстваў Украіны ствараецца на шасі мінскага вытворцы. Заканамерна, што больш за палову рынка – 53,5%, – знаходзіцца ў руках беларусаў. Што тычыцца камунальнай тэхнікі, тут дамінаванне МАЗ проста каласальнае – на яго базе працуе больш за 60% камунальнага аўтапарка. У сегменце самых цяжкіх грузавікоў, якія перавышаюць 16 тон, брэнд мае долю ў 24%», – адзначаецца ў даследаванні.
Эксперты не бачаць якіх-небудзь падстаў для страты беларускім прадпрыемствам лідарскіх пазіцый на ўкраінскім рынку.
вс