Авіякампанія «Белавія» пачне лётаць з Мінска ў Вену ў 2020 годзе. Пра гэта ішла размова на сустрэчы міністра транспарту і камунікацый Беларусі Аляксея Аўраменкі з паслом Аўстрыі ў Беларусі Алаізіяй Вёргетэр, паведамляе «Звязда».
Зараз палёты на трасе Вена-Мінск-Вена выконвае авіякампанія «Аўстрыйскія авіялініі». «Белавія» таксама прыняла рашэнне аб пачатку ўласных палётаў у Вену ў 2020 годзе. Такім чынам, самалёты паміж Мінскам і Венай будуць лётаць 14 разоў на тыдзень, рэйсы будуць выконвацца перавозчыкамі дзвюх краін – па 7 рэйсаў кожным бокам у адпаведнасці з дзеючымі дамоўленасцямі на ўзроўні авіяцыйных уладаў Беларусі і Аўстрыі.
Паводле ацэнак «Белавія», выкананне ўласных рэйсаў у Вену дазволіць беларускаму перавозчыку павялічыць аб’ём экспарту паслуг, а таксама праводзіць гнуткую тарыфную палітыку на гэтым напрамку і прадставіць пасажырам больш прывабную прапанову. Таксама гэта будзе спрыяць стварэнню большай колькасці стыковак у Менску і, адпаведна, павялічыць транзітны пасажырапаток па сетцы «Белавія».
Акрамя таго, неўзабаве плануецца правесці кансультацыі авіяцыйных уладаў дзвюх краін па пытанні павелічэння частот палётаў паміж Мінскам і Венай.
вс