Беларуская Служба

Гран-пры «Лістапада» атрымаў фільм пра будучыню Усходняй Украіны

09.11.2019 10:01
Гран-пры «Золата «Лістапада» атрымаў украінскі фільм «Атлантыда» рэжысёра Валянціна Васяновіча.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: bartekhdd/pixabay.com/CC0 Public Domain

Журы 26-га Менскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» абвесціла пераможцаў ва ўсіх конкурсах і ўручыла спецыяльныя прызы. Гран-пры «Золата «Лістапада» атрымаў украінскі фільм «Атлантыда» рэжысёра Валянціна Васяновіча, паведамляе «Свабода».

Паводле сюжэту «Атлянтыды», Усходняя Украіна ў недалёкай будучыні будзе падобная да тэрыторыі, малапрыдатнай для жыцця чалавека. У былога салдата Сяргея, які пакутуе на посттраўматычны стрэс, узнікаюць праблемы з адаптацыяй да новай рэальнасці. Калі плавільны завод, на якім ён працуе, зачыняецца, Сяргей знаходзіць нечаканы спосаб спраўляцца са сваімі праблемамі. Ён пачынае супрацоўніцтва з гуманітарнай місіяй, мэтай якой з’яўляецца пошук і эксгумацыя загінулых воінаў. Працуючы разам з Кацяй, ён разумее, што лепшая будучыня магчымая.

У нацыянальным конкурсе найлепшым гульнявым фільмам стаў «Пляж/лес/тамбур» Кірыла Галіцкага і Святланы Казлоўскай.

У нацыянальным конкурсе дакументальнага кіно найлепшай стужкай «за элегію пра чалавечую восень» стала «Summa» Андрэя Куцілы.

Яшчэ адзін фільм Андрэя Куцілы «Стрыптыз і вайна» (абодва фільмы знятыя пры ўдзеле тэлеканала «Белсат»), быў адзначаны спецыяльным прызам журы.

Гран-пры за найлепшы дакументальны фільм атрымалі кітайскія рэжысёры Ян Сунь і С. Леа Чыян за стужку «Наша машына часу».

аз