Беларуская Служба

Бязвізавую тэрыторыю Беларусі пашырылі на пяць раёнаў Гродзенскай вобласці

11.11.2019 09:50
Замежніеі могуць уязджаць і выязджаць у бязвізавую памежную прастору ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях праз любыя памежныя пункты пропуску гэтых рэгіёнаў і знаходзіцца там да 15 сутак
Centrum Grodna nad Niemnem, Grodzieńszczyzna.
Centrum Grodna nad Niemnem, Grodzieńszczyzna.Shutterstock.com/Konstantin Polkhovski

З 10 лістапада бязвізавую тэрыторыю Беларусі пашырылі на пяць раёнаў Гродзенскай вобласці: Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Лідскі і Шчучынскі. Пра гэта паведамляе Еўрарадыё.

Раней у бязвізавую памежную прастору Брэст-Гродна ўваходзілі толькі дзве зоны ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. У планах — пашырыць бязвіз на ўсю тэрыторую Гродзенскай вобласці.

Замежніеі могуць уязджаць і выязджаць у бязвізавую памежную прастору ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях праз любыя памежныя пункты пропуску гэтых рэгіёнаў і знаходзіцца там да 15 сутак. Таксама ім дазволена перамяшчацца без візаў па ўсёй тэрыторыі заходніх абласцей пры ўмове, што яны знаходзяцца ў складзе арганізаваных турыстычных груп.

эж