Беларуская Служба

У Мінску адзначаюць Свята незалежнасці Польшчы

11.11.2019 13:07
Амбасада Польшчы ў Беларусі запрасіла на ўрачысты канцэрт з нагоды Свята незалежнасці больш за 1200 чалавек - тую колькасць гасцей, якую можа ўмясціць самая вялікая зала ў Вялікім тэатры.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Rafał Dziorek

Святочны канцэрт з нагоды Свята незалежнасці Польшчы пройдзе 11 лістапада ўвечары ў мінскім Вялікім тэатры оперы і балета. Музыкі выканаюць уверцюру «Байка» Станіслава Манюшкі, таксама ў Вялікім тэатры адбудзецца прэм’ера «Неманаўскіх сюіт». Вялікія польскія музыкі Станіслаў Манюшка і Чэслаў Нёман нарадзіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Дырыжаваць аркестрам беларускага Вялікага тэатру оперы і балета будзе полька Моніка Валіньска:

-Вядома, кожны з нас ведае Немана па яго песенным творам, аднак у выпадку сімфанічнай музыкі, дзе не будзе словаў, мы павінны захаваць пэўную прапорцыю, каб перадаць ягоныя словы музыкаю.

Амбасада Польшчы ў Беларусі запрасіла на ўрачысты канцэрт з нагоды Свята незалежнасці больш за 1200 чалавек, то-бок тую колькасць гасцей, якую можа ўмясціць самая вялікая зала ў Вялікім тэатры оперы і балета.

IAR/эж