Беларуская Служба

Беларускі фонд культуры перадасць кнігі беларускім школам Польшчы

25.11.2019 18:36
Супрацоўніцтва са школамі, дзе вывучаюць беларускую мову альбо вучацца на нашай мове, уваходзіць у статут Беларускага фонду культуры.
 -
"ў" - характэрная асаблівасць беларускай мовыфота: wikipedia.org

Да канца 2019 года ўсе школы з беларускай мовай навучання альбо вывучэннем беларускай мовы ў Польшы атрымаюць кнігі ад Беларускага фонду культуры. Пра гэта заявіў старшыня фонду Тадэвуш Стружэцкі, паведамляе Радыё «Рацыя». Паводле Стружэцкага, першая бібліятэчка ўжо перададзеная школе ў Друскеніках.

Акрамя таго, школьнікі, якія вывучаюць беларускую мову ў Польшчы, Латвіі і Літве, сустрэнуцца з беларускімі дзеячамі культуры. Супрацоўніцтва са школамі, дзе вывучаюць беларускую мову альбо вучацца на белмове, уваходзіць у статут Беларускага фонду культуры. У апошні час з’явілася шмат цікавых выданняў, з якімі варта знаёміць тых, хто займаецца беларушчынай за мяжой, лічаць у фондзе.

вс