Беларуская Служба

Плата за ўваходныя званкі ў роўмінгу паміж Расіяй і Беларуссю будзе адменена да верасня 2020 года

16.03.2019 16:19
Сама плата за ўваходныя званкі ў роўмінгу паміж краінамі павінна быць адмененая на працягу шасці месяцаў пасля гэтага, гэта значыць не пазней верасня 2020 года.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/George Rudy

Плата за ўваходныя званкі ў роўмінгу паміж Расіяй і Беларуссю будзе адменена не пазней верасня 2020 года, інфармуе «Тэлеграф». Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Мінкамсувязі Расіі Яўгеній Новікаў. Ён адзначыў, што фінальная версія дарожнай карты па адмене роўмінгу прадугледжвае, што ў сакавіку 2020 года павінны быць гатовыя прапановы аб яе заканадаўчым замацаванні.

Сама плата за ўваходныя званкі ў роўмінгу паміж краінамі павінна быць адмененая на працягу шасці месяцаў пасля гэтага, гэта значыць не пазней верасня 2020 года, перадае ТАСС.

Паводле Яўгенія Новікава, Расія падпісала фінальную версію дарожнай карты 19 снежня. Зараз чакаецца падпісанне дакумента Беларуссю.

вс