Беларуская Служба

У беларускіх школах з'явяцца завучы па падрыхтоўцы дзяцей да ваеннай службы

17.01.2020 13:27
Дадзеныя змены былі ўнесеныя ў даведнік на падставе пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны .
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Gorodenkoff

У хуткім часе ў беларускіх школах зʼявяцца завучы па ваенна-патрыятычнаму выхаванню, якія будуць рыхтаваць дзяцей да ваеннай службы і фарміраваць у іх патрыятычнае ўсведамленне, а таксама маральна-псіхалагічныя якасці, неабходныя для абароны Айчыны, паведамляе «Інтэрфакс-Захад».

Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал апублікаваў Адзіны кваліфікацыйны даведнік пасад служачых. Згодна з унесенымі зменамі, цяпер у школах Беларусі зʼявяцца завучы па ваенна-патрыятычнаму выхаванню.

Дадзеныя змены былі ўнесеныя ў даведнік на падставе пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь №57 ад 21 лістапада 2019 года.

«У абавязкі такога кіраўніка будуць уваходзіць, у прыватнасці, планаванне, арганізацыя і ажыццяўленне на падставе вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйнай праграмы і патрабаванняў санітарных норм і правілаў, гігіенічных нарматываў; выхаванне вучняў па ваенна-патрыятычнаму напрамку ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі», – адзначаецца ў паведамленні.

вс

здымак мае ілюстрацыйны характар