Беларуская Служба

Былы «алмазавец» гатовы сведчыць па справе Шарамета

05.01.2021 11:35
Менавіта былы «алмазавец» Ігар Макар прадставіў аўдыязапіс журналістам, на якім чутно як старшыня КДБ Зайцаў абмяркоўвае ліквідацыю апанентаў Лукашэнкі.
Павел Шарамет Фота: wikipedia.org/ Okras/CC BY-SA 4.0

Былы намеснік камандзіра баявой групы антытэрарыстычнага падраздзялення МУС Беларусі «Алмаз» Ігар Макар распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу «Настоящее время», што гатовы сведчыць у справе забойства Паўла Шарамета ў генеральнай пракуратуры Украіны. Гаворка ідзе пра, аўдыязапіс 2012, на якім чутна як тагачасны кіраўнік КДБ Беларусі Вадзім Зайцаў абмяркоўвае ліквідацыю праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі, у тым, журналіста Паўла Шарамета.

Менавіта былы «алмазавец» Ігар Макар прадставіў аўдыязапіс журналістам:

-У мяне ёсць 100% доказы таго, што запіс сапраўдны. Па-першае, была зроблена фанаскапічнае экспертыза, а па-другое, мая ананімная крыніца, якая непасрэдна размаўляла з фігурантамі запісу, валодае падрабязнай інфармацыяй па гэтай справе і можа даць падрабязныя сведчанні ва ўкраінскай пракуратуры і ў судзе.

Нагадаем, журналіст Павел Шарамет загінуў падчас выбуху ягонага аўтамабіля, які адбыўся ў цэнтры Кіева ўлетку 2016 года.

эж