Беларуская Служба

Удзельнікам «Курапацкай варты» прысудзілі 20 сутак

26.04.2021 21:31
Актывіст Зміцер Дашкевіч атрымаў 20 сутак арышту, а Ганна Шапуцька і Кірыл Лойка – па 15.
   2019
«Курапацкая варта» у 2019 годзе radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

20 сутак арышту атрымаў актывіст Зміцер Дашкевіч за пікетаванне сумнавядомай рэстарацыі «Паедзем-паядзім» ля ўрочышча «Курапаты» у Мінску. Зміцер і іншыя затрыманыя заявілі аб катаваннях.

Актывіст Зміцер Дашкевіч атрымаў 20 сутак арышту, а Ганна Шапуцька і Кірыл Лойка – па 15. Яны былі жорстка затрыманыя ля брамы так званай «рэстарацыі на касцях» за спробу раздаць буклеты з інфармацыяй пра Курапаты – месца масавых расстрэлаў савецкіх часоў.

Крыжы ля брацкіх магіл ва ўрочышчы бачны з вокан рэстарацыі, пабудаванай супраць грамадскай думцы. Непагадзіўшыся некалі з такой знявагай да памяці забітых штопятніцы Зміцер з паплечнікамі выходзяць на пікет. Так было тры гады запар. Але цяпер усё змянілася.

Кірыл Лойка расказаў на судзе, што пасля затрымання кінулі на падлогу мікраўатобуса і білі, Зміцер Дашкевіч заявіў, што палітычным не даюць матрацаў, не даюць спаць і не прымаюць перадач.

На судзе быў агучаны ліст начальніка міліцыі мінскага раёна Аляксандра Голікава, які патрабаваў ад суда менавіта арышту актывістаў, бо маўляў, штрафы іх дрэнна перавыхоўваюць.

Для Змітра Дашкевіча гэта ўжо трэці адміністрацыйны прысуд за гэты год, дома ў яго двое непаўналетніх дзяцей.

Казімір Шатковіч

Пратэстоўцы зладзілі «Ланцуг пакаяння» ад Курапатаў да Акрэсціна

22.08.2020 09:29
Ад мемарыялу ў Курапатах да турмы на Акрэсціна людзі сталі ў 13-кілямэтровы «Ланцуг пакаяння».

Інстытут Пілецкага зладзіў канферэнцыю «Злачынства ў Курапатах 1937-1941: Праўда і свабода»

24.02.2021 12:39
Курапаты зʼяўляюцца сімвалам камуністычных злачынстваў супраць беларускай інтэлігенцыі.