Беларуская Служба

Беларусы ўшаноўваюць памяць Вітольда Ашурака

22.05.2021 14:02
Грамадскія актывісты звярнуліся да Еўрасаюзу з заклікам спыніць усе адносіны з дыктатарскім рэжымам Лукашэнкі, дзе гінуць людзі за сваю палітычную пазіцыю.
Здымак мае ілюстрацыйны характарbelsat.eu

18 студзеня Лідскі раённы суд асудзіў на 5 год калоніі агульнага рэжыму грамадскага актывіста Вітольда Ашурака. Прысуд вынес суддзя Максім Філатаў.

Уначы стала вядома, што Вітольд Ашурак памёр у Шклоўскай калоніі, нібыта праз праблемы з сэрцам. Жонка Вітольда паведаміла, што раней ніякіх праблем з сэрцам у яго не было. Апошні ліст ёй ад яго прыйшоў 30 красавіка, хоць раней лісты прыходзілі кожныя 10 дзён. Больш ніякай інфармацыі пра прычыны і абставіны смерці няма.

Беларускія дэмакратычныя сілы назвалі Вітольда героем. Гаворыць лідарка Каардынацыйнай рады Святлана Ціханоўская.

- Я бязмерна захапляюся яго сілай духу і верай у правільнасць свайго выбару. Але мне вельмі балюча ад таго, што чалавек заплаціў за свой выбар жыццём і сустрэў смерць у няволі. Я выказваю спачуванні сям'і Вітольда. I я не ведаю такіх слоў, якіх будзе дастаткова, каб палегчыць ваш боль.

Арганізатары анлайн-фестывалю #АртыстыПерамогі заявілі, што 3 чэрвеня рыхтуюць канцэрт памяці Вітольда, каб дапамагчы яго сям’і ў гэтую няпростую хвіліну.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Шарэнда звярнуўся да лідараў заходніх краін і праваабаронцам з спыніць любыя эканамічнае зносіны з дыктатарскім рэжымам Лукашэнкі.

Памяць Вітолда Ашурка ўшанавалі беларусы Беластоку. Насупраць Генеральнага Консульства РБ яны напісалі: «Мы памятаем пра кожнага забітага і прыйдзе час калі кожны адкажа за свае ўчынкі».