Беларуская Служба

Украіна адказала на пагрозы Лукашэнкі

10.08.2021 17:11
«Фэйкамі аб знешніх пагрозах дзяржаўнасці Беларусі з боку Украіны Лукашэнка спрабуе апраўдаць свае рэпрэсіўныя метады і абмежаванні правоў і свабод грамадзян Беларусі».
Plac Niepodległości w Kijowie
Plac Niepodległości w KijowieReview News/ Shutterstock

Часовага паверанага ў справах Беларусі ва Украіне Кірыла Камышава выклікалі ў Міністэрства замежных спраў Украіны ў сувязі з заявамі Лукашэнкам на прэс-канферэнцыі 9 жніўня. Пра гэта паведамілі ў МЗС Украіны, піша «Еўрапейская праўда».

Дыпламата папярэдзілі, што заяву Лукашэнкі пра гатоўнасць прызнаць расійскі суверэнітэт над часова акупаваным украінскім Крымам з'яўляецца раўназначнай саўдзелу ў злачынстве Крамля супраць тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны, з усімі звязанымі міжнародна-прававымі наступствамі. Таксама Кіеў запатрабаваў тлумачэнняў аб факце допыту Рамана Пратасевіча так званымі «следчымі з ЛНР».

Заявы Аляксандра Лукашэнкі пра нібыта падрыхтоўку Украінай баевікоў і перакідку зброі ў Беларусь у МЗС назвалі «безадказнай і далёкай ад рэалій прапагандай».

«Відавочна, гэта зʼяўляецца прадуктам штучна створанага крамлёўскімі прапагандыстамі ў асяроддзі А. Лукашэнка вобразу Украіны як «варожай» Беларусі і беларускаму народу дзяржавы, што абсалютна не адпавядае рэчаіснасці. Фэйкамі аб знешніх пагрозах дзяржаўнасці Беларусі з боку Украіны і іншых заходніх дзяржаў А. Лукашэнка спрабуе апраўдаць свае рэпрэсіўныя метады і абмежаванні правоў і свабод грамадзян Беларусі», – адзначае МЗС.

Нагадаем, афіцыйны Кіеў не прызнае Аляксандра Лукашэнку прэзідэнтам Беларусі.

эж


Украіна, Грузія і Малдова пацвердзілі памкненне ўвайсці ў ЕЗ

20.07.2021 13:11
«У нашых краін ёсць шмат агульнага, але галоўнае – мы не хочам вяртацца ў мінулае». 

Памёр былы прэм'ер-міністр Украіны Яўген Марчук

05.08.2021 09:44
Марчук быў кіраўніком урада ў Кіеве ў 1995-1996 гадах, а ў 1991-94 гадах – першым кіраўніком Службы бяспекі Украіны.