Беларуская Служба

Украіна, Грузія і Малдова пацвердзілі памкненне ўвайсці ў ЕЗ

20.07.2021 13:11
«У нашых краін ёсць шмат агульнага, але галоўнае – мы не хочам вяртацца ў мінулае». 
 ,  ,     , , 20  2021
Шарль Мішэль, Мая Санду, Саломе Зурабішвілі і Уладзімір Зяленскі, Батумі, 20 ліпеня 2021 годаКрыніца: / twitter.com/Zourabichvili_S

На міжнароднай канферэнцыі ў Батумі прэзідэнты Грузіі Саломе Зурабішвілі, Малдовы Мая Санду і Украіны Уладзімір Зяленскі падпісалі сумесную дэкларацыю.

«Мы пацвярджаем сваю непахісную адданасць працэсу нашай інтэграцыі ў Еўрапейскі Звяз і праводзім комплексныя рэформы для ўмацавання нашых дэмакратычных інстытутаў і прывядзення нашага заканадаўства ў адпаведнасць з ключавымі элементамі права ЕЗ» – гаворыцца ў дэкларацыі.

Паводле дакументу, перспектыва стаць часткай Еўрапейскага Звязу дае Украіне, Грузіі і Малдове магутны стымул для далейшых больш глыбокіх рэформаў. Краіны плануюць працягнуць супрацоўнічаць з інстытутамі ЕЗ, развіваць зону свабоднага гандлю і тым самым інтэгравацца ва ўнутраны рынак Супольнасці.

«У нашых краін ёсць шмат агульнага, але галоўнае – мы не хочам вяртацца ў мінулае. Мы гатовыя змагацца за нашу еўрапейскую будучыню. Мы ўзялі абавязацельства падтрымліваць адзін аднаго» – адзначыла гаспадыня саміту прэзідэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі.

У Батумскім дакуменце таксама гаворыцца пра тое, што Украіна, Грузія і Малдова маюць намер працягваць праграму «Усходняга партнёрства» і гатовыя вызначыць агульныя прыярытэты, каб узмацніць палітычны дыялог і прасоўванне галіновай інтэграцыі з ЕЗ, асабліва ў сферах транспарту, энергетыкі, лічбавых пераўтварэнняў, зялёнай эканомікі, юстыцыі і ўнутраных спраў, стратэгічных камунікацый і аховы здароўя.

Кіраўнік Еўрапейскай Рады Шарль Мішэль падтрымаў ідэю і паведаміў аб планах стварыць «беспрэцэдэнтны інвестыцыйны пакет «для трох краін на суму 2,3 мільярда еўра з патэнцыялам для мабілізацыі да 17 мільярдаў еўра ў выглядзе дзяржаўных і прыватных інвестыцый у рэгіёне».

pap/iar/эж


Прэзідэнт Польшчы: Варшава падтрымлівае еўраатлантычныя памкненні Грузіі

27.05.2021 17:38
Анджэй Дуда выказаў надзею, што ўжо неўзабаве будуць абвешчаныя канкрэтныя даты і працэдурныя дзеянні, якія наблізяць Грузію да НАТА і Еўрапейскага саюзу.

Мая Санду: Польшча з'яўляецца важнай крыніцай бяспекі ў рэгіёне

21.06.2021 15:45
«Мы высока цэнім пастаянную падтрымку Польшчай нашых еўрапейскіх памкненняў, а таксама падтыкмку ўключэння Малдовы ў еўрапейскія праграмы дапамогі». 

Зяленскі ў Грузіі: Расійскія войскі на нашых межах з'яўляюцца пагрозай для ўсяго кантынента

19.07.2021 18:16
Зяленскі быў на лініі размежавання з сепаратысцкай Абхазіяй і выступіў на міжнароднай канферэнцыі ў Батумі.