Беларуская Служба

Лукашэнка распавёў, калі з Беларусі вывядуць расійскія войскі

14.02.2022 10:25
«Гэта мы будзем прымаць рашэнне: гэта наша тэрыторыя».
C ,  Maxar Technologies,           , , 10  2022 .
Cпадарожнікавы здымак, зроблены Maxar Technologies, паказвае вайсковае жыллё і палявы шпіталь на аэрадроме Зяброўка каля Гомеля, Беларусь, 10 лютага 2022 г. PAP/EPA/MAXAR TECHNOLOGIES HANDOUT

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з палітычным і дзяржаўным дзеячам Украіны Аляксандрам Марозам расказаў, калі з Беларусі вывядуць расійскія войскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Паглядзіце, што робяць амерыканцы: яны тысячамі перакідваюць да нашай мяжы, непасрэдна ў Польшчу, Прыбалтыку. Брытанцы і іншыя еўрапейскія краіны перакідваюць узброеныя сілы. Устае слушнае пытанне: вы калі іх выведзіце адсюль? Яны пра гэта не гавораць, а ціснуць на нас. Вывядзем тады, калі вырашым з прэзідэнтам Расіі гэта зрабіць і калі скончацца тут вучэнні. Гэта мы будзем прымаць рашэнне: гэта наша тэрыторыя».

ав

Амерыканцы з місіі АБСЕ на ўсходзе Украіны пачалі эвакуацыю з Данецка

13.02.2022 10:32
Як паведамляе агенцтва Reuters, яны карыстаюцца аўтамабілямі. АБСЕ пакуль не пацвярджае гэтай інфармацыі.