Беларуская Служба

За два дні ў антываенных акцыях у Беларусі затрыманыя не менш за 860 чалавек

01.03.2022 11:51
1 сакавіка па-ранейшаму затрымліваюць грамадзян, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на беларусаў.
Дэманстрацыя ў РымеPAP/EPA/MASSIMO PERCOSSI

Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю, за антываенныя акцыі і незадаволенасць дзеяннямі ўлады працягваюцца і 1 сакавіка: па-ранейшаму затрымліваюць грамадзян, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на беларусаў, паведамляе ПЦ «Вясна».

У нядзелю МУС паведамляла, што за антываенныя лозунгі былі затрыманыя 800 чалавек. Вядома пра затрыманні ў Мінску, Баранавічах, Лідзе, Докшыцах, Гродна, Полацку, Наваполацку, Жодзіна, Віцебску, Светлагорску, Гомелі, Заслаўі, Магілёве, Бабруйску, Слуцку, Пінску, Копішчы, Смаргоні, Жлобіне, Брэсце, Мазыры, Дзяржынску. 

Нягледзячы на гэта, у панядзелак, 28 лютага, беларусы зноў выйшлі сказаць «Не -вайне». У спісе «Вясны» – 61 затрыманы, у тым ліку непаўнагадовыя.

Па інфармацыі праваабаронцаў, суддзі паспелі разглядзець ужо мінімум 100 адміністрацыйных спраў. На дадзены момант больш за 91 беларусаў паспелі адправіць на «суткі». Пры гэтым, вядома толькі чатыры выпадкі, калі суддзі замест сутак прызначылі штраф.

ав

Каля Чыгуначнага вакзалу ў Мінску праходзіць антываенная акцыя

28.02.2022 17:56
ДАІ перакрыла праезд на вуліцу Бабруйскую, дзе размяшчаецца чыгуначны вакзал — праезд дазволены толькі грамадскаму транспарту.