Беларуская Служба

Полк Каліноўскага фармуе трэці батальён

18.07.2022 15:30
 .
Ілюстрацыйнае фота.Фота з адкрытых крыніц

«Стварэнне новага батальёну абумоўлена імклівым ростам палка і з'яўленнем новых баявых задач», — паведамляе  афіцыйная прадстаўніца палка Крысціна «Чабор».

«Назваць дакладную колькасць асабовага складу палка Каліноўскага мы ня можам у мэтах бяспекі. Як мы ўжо казалі, у складзе палка Каліноўскага дзейнічаюць два баявыя батальёны — «Тэрор» і «Волат». Фармуецца трэці батальён — «Літвін», — распавяла Крысціна «Чабор».

Раней прадстаўнік палка імя Каліноўскага абвергнуў інфармацыю, што полк разгромлены. Інфармацыя была апублікаваная ў Тэлеграм-канале палка.

– Цяпер масава "праграваецца" наратыў, што полк Каліноўскага знішчаны ці то на 40 ці то на 60 %, і што байцы дэмаралізаваныя і пачкамі здаюцца, увогуле ад полка засталося менш за 100 чалавек. У рэальнасці мы прызнаем, так, за пяць месяцаў вайны ў нас ёсць незваротныя страты – гэта 10 беларускіх байцоў, з іх 7 праходзілі службу ў палку Каліноўскага, і трое з іх да гэтага лічацца прапаўшымі без звестак. Таксама ёсць двое палонных, іх прапаганда спрабуе выставіць як здраднікаў, – гаворыць Сяргей Бяспалаў.

вх