Беларуская Служба

Журналістцы Ірыне Слаўнікавай прысудзілі 5 гадоў калоніі

03.08.2022 13:47
Яе прызналі вінаватай у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» і ўдзеле ў пратэстах.
Iryna Słaunikawa
Iryna SłaunikawaBiełsat/belsat.eu/print screen

Журналістцы Ірыне Слаўнікавай прысудзілі 5 гадоў калоніі. Яе прызналі вінаватай у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» і ўдзеле ў пратэстах.

Працэс праходзіў у Гомелі ў закрытым рэжыме больш за месяц. Яго ўзначальваў Мікалай Доля, які разглядаў і «справу Ціханоўскага». Пракурор прасіў чатыры гады зняволення.
Ірына Слаўнікава і яе муж Аляксандр Лойка былі затрыманыя 30 кастрычніка 2021 года ў аэрапорце Мінска, калі вярталіся з адпачынку. Першапачаткова пара была асуджаная на 15 сутак арышту за «публікацыю ў Фэйсбуку экстрэмісцкага кантэнту».

Гаворка ішла пра матэрыялы «Белсату» перыяду, калі тэлеканал яшчэ не быў прызнаны экстрэмісцкім. Суткі скончыліся, але ні мужа, ні жонку не адпусцілі. Іх прывезлі ў іншае РУУС, дзе яны пачулі, што зноў затрыманыя – нібыта «за дробнае хуліганства». І зноў ім далі па 15 сутак арышту.

26 лістапада 2021 года журналістку прызналі падазраванай па крымінальнай справе, а затым перавялі ў следчы ізалятар №1 у Мінску.

Ірыне першапачаткова было выстаўленае абвінавачванне паводле артыкула 342 КК РБ, частка 1 – «арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак ці ўдзелу ў іх», паведамляе «Наша Ніва».

вс