Беларуская Служба

У Беларусі з самай раніцы – пасты ДАІ: міліцыя правярае машыны пасля нанясення ўдару па самалёце А-50 ВПС Расіі

27.02.2023 10:20
Кіраўнік арганізацыі Bypol Аляксандр Азараў паведаміў, што па самалёце А-50 былі нанесеныя два ўдары з паветра.
Мачулішчы на карце Foto: Google

Пасля падрыву самалёта далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50 ВПС Расіі на аэрадроме ў Мачулішчах лукашэнкаўскія сілавікі працягваюць пошукі датычных да дыверсіі. Паведамляецца, што пасты стаяць, у прыватнасці, у раёне Мачулішчаў, у Ганцавічах, на трасах у Пінскім, Барысаўскім і Столінскім раёнах. У Пінскім раёне на трасе, якая вядзе ў бок мяжы з Украінай, акрамя міліцыі стаіць і войска.

Раней паведамлялася, што адразу ж пасля дыверсіі была ўзмоцненая ахова мяжы з Украінай, паколькі рэжым лічыў, што самалёт узарвалі ўкраінскія дыверсанты. Пазней кіраўнік арганізацыі былых беларускіх сілавікоў Bypol Аляксандр Азараў паведаміў, што па самалёце А-50 былі нанесеныя два ўдары з паветра. Паводле яго, дыверсію з двух дронаў здзейснілі ўдзельнікі плану «Перамога». Азараў таксама сказаў, што ўдзельнікі аперацыі эвакуяваныя з Беларусі і цяпер знаходзяцца ў бяспецы за межамі краіны.

вс

Расійскі самалёт у Мачулішчах падарвалі беларускія партызаны – Азараў

27.02.2023 08:21
А-50 выкарыстоўваўся для навядзення ўдараў з расійскіх самалётаў па Украіне.