Гэта будзе выраз пратэсту супраць размяшчэння ў Беларусі расійскай ядзернай зброі. Ціханоўская падкрэсліла, што небяспека і ў тым, што і Лукашэнка і Пуцін лічаць, што кожнаму з іх будзе належаць распараджэнне гэтай зброяй. Гэта будзе яшчэ адна пагроза жыццю і здароўю беларусам і еўрапейцам, - сказала Святлана Ціханоўская.
- Вы, напэўна, як і я – дзіцё Чарнобыля. І вы ўжо ведаеце, што зараз дыктатары збіраюцца размясціць у Беларусі расійскую ядзерную зброю. Таму я заклікаю ўсіх, хто цяпер знаходзіцца ў фізічнай бяспецы. Палітыкі, актывісты, журналісты, прадпрымальнікі, айцішнікі, студэнты і пенсіянеры, – выходзьце на акцыі 26 красавіка, у дзень Чарнобыльскай трагедыі, у сваім горадзе. Вялікія акцыі ўжо запланаваныя ў Вільні і Варшаве. Далучайцеся да акцыяў у гэтых гарадах ці арганізоўвайце іх у сваіх, каб гучна і публічна заявіць – беларусы супраць ядзернай зброі.
Ядзерная зброя – гэта не парасон, які кагосьці абароніць, гэта мішэнь і яна будзе знаходзіцца ў Беларусі, – падкрэсліла Святлана Ціханоўская.
яс